БЕЛ Ł РУС

У Лоеўскім раёне ў снезе захрас школьны аўтобус

18.01.2024 / 15:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў вёсцы Грамыкі.

Фота: 112.by

На дарозе ў вёсцы Грамыкі ў снезе захрас школьны аўтобус, які не мог самастойна выехаць.

У салоне аўтобуса знаходзілася 5 чалавек, трое з іх — дзеці. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі, якія і выцягнулі аўтобус са снежнага палону.

Сярод пасажыраў ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула