БЕЛ Ł РУС

Старшынства ў Еўрасаюзе перайшло да Іспаніі

1.01.2010 / 18:59

З 1 студзеня да 30 чэрвеня 2010 года ў Еўрапейскім саюзе будзе старшынстваваць Іспанія.

Паводле Лісабонскага пагаднення, якое набыло моц 1 снежня 2009 года, найбліжэйшыя паўгода Іспанія будзе цесна супрацоўнічаць з будучымі старшынямі — Бельгіяй і Венгрыяй. Мадрыд чацвёрты раз старшынствуе ў ЕС з тых часоў, як Іспанія стала членам саюза ў 1986 годзе.

У іспанскага старшынства чатыры асноўныя задачы: наданне імпульсу развіццю еўрапейскай эканомікі; запуск Лісабонскага пагаднення, якое мае на ўвазе фарміраванне еўрапейскай дыпламатычнай службы і агульнаеўрапейскай народнай заканадаўчай ініцыятывы; развіццё ўзаемадзеяння грамадзян краін ЕС з еўраструктурамі; фарміраванне агульнай знешняй палітыкі ЕС.

Іспанія адзначае два важныя вектары знешняй палітыкі: еўраамерыканскі (адносіны з ЗША і краінамі Лацінскай Амерыкі) і суседскі (краіны Міжземнага мора, Усходняй Еўропы ў рамках Усходняга партнёрства і Расія).

Афіцыйны сайт іспанскага старшынства: http://eutrio.es

У Беларусі іспанскае старшынства будзе прадстаўляць пасольства Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула