БЕЛ Ł РУС

У Мінску развіталіся з фатографам Уладзімірам Парфянком

19.01.2024 / 08:07

Nashaniva.com

Правесці ў апошні шлях дзеяча культуры і мастацтва, творцу, які паўплываў не на адно пакаленне фатографаў, мастакоў, крытыкаў, прыйшло больш за 100 чалавек.

Фота: Reform.by

18 студзеня ў Мінску ў «Рытуальным доме» па адрасе вуліца Кульман, 33а адбылося развітанне з выбітным беларускім фатографам, куратарам і аналітыкам фатаграфіі Уладзімірам Парфянком, піша Reform.by.

На цырымоніі развітанні прысутнічалі блізкія, сябры, калегі фатографа, прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, Беларускага саюза дызайнераў.

Словы развітання, пашаны і любові да Уладзіміра Парфянка падчас цырымоніі гучалі ад тых, хто ў Беларусі, але таксама і па-за яе межамі. Сябры фатографа зачыталі пасланні ад калег і аднадумцаў, якія знаходзяцца ў іншых краінах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула