БЕЛ Ł РУС

Самаму юнаму закладніку ХАМАС споўніўся год. Але невядома, ці жывыя ён і яго мама

19.01.2024 / 8:32

Nashaniva.com

Сярод прыкладна 250 узятых у закладнікі 7 кастрычніка ізраільцян быў 10-месячны Кфір Бібас.

Сімвалічны аранжавы торт у гонар хлопчыка ў Буэнас Айрэсе. Фота: Gustavo Garello / AP

Рудавалосага хлопчыка з кібуца Нір Оз павезлі ў Газу разам з бацькамі і чатырохгадовым братам Арыэлем. У канцы лістапада баевікі заявілі, што маці і дзеці мёртвыя. Але доказаў гэтаму няма, піша Bild.

Іх не адпусцілі падчас абмену палоннымі, калі ХАМАС мусіў вызваліць усіх жанчын і дзяцей. Пазней бацька выступіў з відэазваротам з палону, абвінаваціўшы ў гібелі сям'і ўлады Ізраіля.

Многія па-ранейшаму вераць, што маці і дзеці жывыя.

18 студзеня ў Тэль-Авіве прайшла акцыя ў гонар дня нараджэння Кфіра. У ёй узялі ўдзел сотні чалавек, у тым ліку дзядзька малога Ёсі Шнайдэр. Арганізатары назвалі яе «самым сумным днём нараджэння ў свеце». Людзі надзелі аранжавыя футболкі і трымалі ў руках аранжавыя паветраныя шары ў гонар рудавалосага хлапчука.

Чытайце таксама:

Ізраіль заявіў, што ХАМАС планаваў тэракты ў Еўропе

ХАМАС адхіліў прапанову Ізраіля аб перамір'і ў абмен на вызваленне закладнікаў

Забітыя памылкова ізраільскія закладнікі пісалі рэшткамі ежы просьбы аб дапамозе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула