БЕЛ Ł РУС

Галоўнага спецыяліста Нацбанка будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання»

19.01.2024 / 11:04

Nashaniva.com

29 студзеня пачнецца судовы працэс у дачыненні да галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Аляксандра Цярэшчанкі.

Аляксандр Цярэшчанка. Фота: БелТА

Яму інкрымінаваны арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу Аляксандра ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны весці суддзя Сяргей Кацэр, піша «Вясна».

Відэа з мужчынам было паказана ў адной з праграм Азаронка — там Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у фэйсбуку на тэму выбараў і кавіду.

У праграме Цярэшчанка таксама названы афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула