Back in USSR. У Беларусі заснавалі знак якасці
Дзяржаўны знак якасці заснаваны ў Беларусі, парадак яго прысваення павінен вызначыць урад. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Вызначана, што знак — гэта пяцікутнік чырвонага колеру, з выявай стылізаванай перавернутай літары «К» і надпісам «Беларусь».
Парадак прысваення знака якасці і пералік ільгот, які ён дае вытворцам, вызначыць Саўмін.
«Заснаванне дзяржаўнага знака якасці будзе садзейнічаць павышэнню якасці беларускіх тавараў і паслуг», — сказалі ў прэс-службе.
Адзначаецца, што пры распрацоўцы дызайну знака быў узяты знак якасці ў СССР.