БЕЛ Ł РУС

У Шчучыне каля 10 чалавек затрымалі за «экстрэмізм»

19.01.2024 / 13:07

Nashaniva.com

Налёт сілавікоў адбыўся на прадпрыемства «Шчучынаграхімсэрвіс».

Каля 10 работнікаў прадпрыемства затрымалі сілавікі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце».

Адметна, што пра затрыманне паведаміла мясцовае выданне «Дзянніца».

Прычым раёнка нагадвае, што Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства інфармацыі і супрацоўнікі РАУС «раяць уважліва вывучыць спіс, каб выпадкова не парушыць закону». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула