БЕЛ Ł РУС

Беларусу ў Польшчы пагражае 12 гадоў за перавозку без дазволу б/у дэталяў

22.01.2024 / 09:13

Nashaniva.com

26-гадовага кіроўцу грузавіка затрымалі ў Будзісцы (Польшча) недалёка ад мяжы з Літвой.

Фота падаткавай службы Падляшскага ваяводства

У паўпрычэпе польскія мытнікі выявілі 12 тон былых ва ўжыванні запчастак — гэты груз класіфікавалі як небяспечныя адкіды, паведамляе abw.by.

Гэта былі рухавікі і пракладкі, радыятары і дэталі кузава, з якіх капала аліва. Супрацоўнікі ваяводскай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя ў Сувалках класіфікавалі вывезеныя з Літвы тавары як адкіды, для чаго патрабуецца, у прыватнасці, дазвол і апавяшчэнне ў электроннай сістэме назірання за транспартам SENT. Такіх дазволаў у кіроўцы не было.

Акруговы пракурор Сувалак выставіў 26-гадоваму мужчыну абвінавачванне ў незаконным увозе адкідаў у Польшчу. Па хадайніцтве пракурора парушальніка часова арыштавалі на 3 месяцы. За перавозку такога грузу без дазволу беларусу пагражае 12 гадоў пазбаўлення волі.

Такія выпадкі часам здараюцца: шмат гадоў таму, калі беларускія фуры свабодна заязджалі ў ЕС, беларус спрабаваў правезці праз Польшчу ў Нямеччыну кузаў грузавіка MAN, які быў у згарэлым стане.

Памежнікі, дзейнічаючы згодна з працэдурамі ЕС, звярнуліся па дапамогу ў Ваяводскую інспекцыю аховы навакольнага асяроддзя. У выніку затрыманы груз быў аднесены да асабліва небяспечных адкідаў.

Уезд у Польшчу грузавіку забаранілі. Беларуса абвінавацілі ў тым, што ён спрабаваў завезці ў ЕС адкіды без дазволу, яго затрымалі, а фірма-перавозчык заплаціла буйны штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула