БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне 57-гадовая жанчына правалілася ў калодзеж

22.01.2024 / 11:14

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся ў нядзелю. Яе сястра, прачнуўшыся раніцай, не знайшла сваячку дома і выклікала міліцыю.

Фота: 112.by

Прыбыўшы на месца, міліцыянты абышлі двор і знайшлі жанчыну ў калодзежы.

Затым выклікалі ратавальнікаў. Работнік МНС спусціўся ў калодзеж, абвязаў жанчыну поясам і падняў наверх.

Жанчыну шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула