БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным

22.01.2024 / 12:04

Nashaniva.com

Гэта будзе першая сустрэча ў гэтым годзе.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка анансаваў перамовы са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, пра гэта паведаміў ён на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, піша «Спутнік».

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета плануе правесці перамовы тэт-а-тэт з Уладзімірам Пуціным.

«Абмяркуем прынцыповыя пытанні. Калі будуць нейкія дапаўненні да таго парадку дня, што прапанаваны, мы адразу на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ўнясём такія прапановы», — асабліва адзначыў ён.

Гэта будуць першыя перамовы ў 2024 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула