БЕЛ Ł РУС

Праўладны канал заявіў, што сілавікі атрымалі доступ да спіса тых, хто данаціў «Байсолу». Стрыжак пракаментаваў

23.01.2024 / 14:39

Nashaniva.com

Праўладныя каналы сцвярджаюць, што сілавікі атрымалі доступ да спісаў людзей, якія данацілі ў фонд салідарнасці «Байсол». Кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак распавёў «Медыязоне», што гэта не так.

Аўтары прапагандысцкага канала апублікавалі скрыншот табліцы, у якой ёсць запоўненыя слупы Account, User, Donation amount і Date. 

«На скрыне — гэта нават не спіс, а толькі малая частка, якую мы на дадзены момант можам паказаць», — гаворыцца ў паведамленні. 

«Ні такой табліцы, ні такіх звестак мы не вядзем. Сістэма выглядае зусім па-іншаму і знаходзіцца пад нашым поўным кантролем і ў бяспецы», — патлумачыў «Медыязоне» Андрэй Стрыжак. 

22 студзеня на сайт «Байсола» адбылася моцная кібератака. Па словах Стрыжака, гэта была самая магутная і прафесійная атака за час існавання фонду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула