БЕЛ Ł РУС

Рэкрута ПВК «Вагнер» з Узбекістана асудзілі на пяць гадоў за наёмніцтва ва Украіне. Ён нават не даехаў да фронту

23.01.2024 / 15:37

Nashaniva.com

Аляксей Хаматханаў вылецеў у маі 2023 года з роднага Ташкента ў Маскву і неўзабаве падпісаў кантракт з ПВК «Вагнер», пасля чаго адправіўся на трэніровачную базу ў Краснадарскім краі.

Фота: Readovka

Да фронту даехаць не паспеў, ПВК была рэарганізавана, а Аляксей трапіў у міграцыйны цэнтр у Сахараве, распавяла Readovka яго маці Таццяна.

Там ён выказаў жаданне падпісаць кантракт з Мінабароны. Маўляў, з самага пачатку хацеў ваяваць з «украінскім нацызмам». Спачатку яму адказалі згодай, але замест гэтага дэпартавалі на радзіму.

Ва Узбекістане ў лістападзе мінулага года яго і арыштавалі, а праз два месяцы асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі па артыкуле «наёмніцтва».

Па словах маці, суддзя не стаў хаваць, што справа яе сына — выключна палітычная і што ён быў вымушаны адправіць яго ў турму, баючыся вынесці змякчаны прысуд. Жанчына падала апеляцыю і можа толькі спадзявацца на тое, што справа будзе перагледжана.

Раней паведамлялася, што аналагічныя тэрміны за наёмніцтва ў ПВК «Вагнер» былі вынесеныя ў Казахстане і Кыргызстане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула