БЕЛ Ł РУС

«Маня, у нас вяртанне». І так дзясяткі разоў

24.01.2024 / 10:07

Nashaniva.com

У Шклове нахабная касірка скрала больш за 16 тысяч рублёў. Яна афармляла фіктыўныя вяртанні тавараў пакупнікамі

У Шклове супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі раскрылі схему крадзяжу грошай работніцай крамы, піша Mogilev Online.

29-гадовая кантралёрка-касірка на працягу некалькіх месяцаў так забірала грошы са сваёй касы. Абслугоўваючы пакупнікоў, яна брала з іх плату за тавар, а калі людзі сыходзілі, афармляла вяртанне некаторых пакупак у чэках.

Невядома, як дзяўчына ўяўляла сабе сістэму працы з вяртаннямі тавараў і грошай пакупнікам, але сумы, якія яна нібыта вярнула грамадзянам з касы, яна забірала сабе.

За некалькі месяцаў «працы» ў краме дзяўчына выкрала больш за 16 000 рублёў «вяртанняў».

Чытайце таксама:

Аўтамахлярка са Смаргоні падманула людзей на 1 мільён 400 тысяч рублёў

«Кіберпартызаны» расказалі пра новы спосаб махлярства ў тэлеграме

Махляры прыдумалі яшчэ адзін спосаб падману. Ён звязаны з сім-картамі

Жанчыне адправілі падарункавую картку на 2100 рублёў. Праблемы пачаліся, як толькі яна адкрыла канверт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула