БЕЛ Ł РУС

Мінчанка прайшла інтэрнэт-апытанне і страціла 100 тысяч рублёў

24.01.2024 / 10:39

Nashaniva.com

У мабільнай праграме жанчына ўбачыла рэкламу, у якой прапаноўвалася прайсці апытанне і атрымаць за гэта грашовую ўзнагароду.

Мінчанка націснула на спасылку, увяла нумар тэлефона, пасля чаго з ёй звязаліся прадстаўнікі арганізацыі з прапановай зарабіць грошы на інвеставанні, паведамляе прэс-служба МУС.

Жанчына ўсталявала ў тэлефоне праграму гандлёвай пляцоўкі, а пазней перавяла агулам 100 тысяч рублёў пасярэдніку для абмену іх на крыптавалюту. Пасля гэтага рахунак заяўніцы быў заблакаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула