БЕЛ Ł РУС

Супрацоўніца банка ў Талачыне выратавала 10 чалавек ад тэлефонных аферыстаў

24.01.2024 / 14:46

Nashaniva.com

Аксана Сас атрымала падзяку ад міліцыі.

Фота: Міліцыя Віцебшчыны

На барацьбу з тэлефоннымі ашуканцамі, якія прымушаюць даверлівых грамадзян браць крэдыты, каб пасля завалодаць гэтымі грашыма, накіраваны не толькі сілы супрацоўнікаў міліцыі. Актыўна ўдзельнічаюць у гэтым і супрацоўнікі банкаў.

Спецыяліст па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў ЦБП №219 ААТ «ААБ Беларусбанк» Аксана Сас узнагароджана падзякай начальніка Талачынскага РАУС за супрацоўніцтва і цеснае ўзаемадзеянне з міліцыяй.

У 2023 годзе яна здолела пераканаць каля дзясятка талачынцаў не браць крэдыты, па якія людзі прыйшлі пасля тэлефоннай размовы з ашуканцамі, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Віцебшчыны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула