БЕЛ Ł РУС

Венгрыя больш не будзе перашкаджаць уступленню Швецыі ў НАТА

24.01.2024 / 19:6

Nashaniva.com

Будапешт падтрымлівае ўступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс, заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пасля тэлефоннай размовы з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

«Мы будзем працягваць настойваць на тым, каб Нацыянальны сход Венгрыі прагаласаваў за далучэнне Швецыі і завяршыў ратыфікацыю пры першай магчымасці», — напісаў Орбан у сацыяльнай сетцы X.

Енс Столтэнберг сказаў, што вітае выразную падтрымку венгерскага прэмʼер-міністра і яго ўрада ў адносінах сяброўства Швецыі ў НАТА. «Я з нецярпеннем чакаю ратыфікацыі, як толькі парламент зноў збярэцца», — напісаў ён у сацыяльных сетках.

23 студзеня стала вядома, што на сваім пасяджэнні ўхваліў заяўку Швецыі на ўступленне ў НАТА парламент Турцыі. Пасля таго Венгрыя заставалася апошняй краінай, якая фармальна пярэчыла ўступленню Швецыі ў НАТА, між тым як у гэтай арганізацыі рашэнні прымаюцца поўным кансэнсусам.

@nashaniva У Венгрыі лічаць, што Беларусь таксама ўвойдзе ў Еўрасаюз #беларусь #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #евросоюз ♬ Sun - Adrian Berenguer

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Літвы: Расія хоча кінуць выклік усяму NATO

«Мы адчуваем набліжэнне вайны» — міністр замежных спраў Літвы

NATO пачынае самыя буйныя вучэнні з часоў халоднай вайны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула