На месцы ўваходу ў Мінскае гета павесілі памятную дошку
Дошка зроблена на трох мовах.
У шэрагу памятных мерапрыемстваў да Дня памяці ахвяр Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня, Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын павесіў памятную дошку на месцы ўваходу ў Мінскае гета ў памяць пра больш за 100 000 знішчаных там яўрэяў.
Фота: Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын
Дошка ўстаноўлена па адрасе Раманаўская Слабада, 1 (на перакрыжаванні з вуліцай Няміга).
Устаноўка памятнай дошкі стала магчымай дзякуючы падтрымцы Пасольства Дзяржавы Ізраіль і «Натыў» — Ізраільскага культурнага цэнтра ў Мінску
Афіцыйная цырымонія адкрыцця адбудзецца пазней.
Мінскае гета знаходзілася па заходні бок ад Нямігі, цэнтрам была Юбілейная плошча.
Чытайце таксама:
Якое пытанне мы мусім сабе задаць? Лекцыі Франкла — пра тое, як знайсці сэнс у часы вайны і пакутаў
Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе
Хто такі Уладзімір Катрук — карнік Хатыні, якога першым пачынаюць судзіць пасмяротна