У Смаргоні арыштавалі дырэктара спартыўнай школы
Дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па футболе «ФК «Смаргонь» Дзяніса Лобана арыштавалі на сем сутак за падпіску ў інстаграм на старонку Tribuna.com, даведалася Hrodna.life.
Дзяніс Лобан быў падпісчыкам інтэрнэт-суполкі Tribuna ў інстаграме. Старонка ў яго была адкрытай. На тэлефоне ў яго знайшлі прадукцыю суполкі і лагатып.
Справу разгледзелі 17 студзеня ў судзе Смаргонскага раёна. Мужчына прызнаў віну — гэта палічылі змякчальнай акалічнасцю. Суд прызначыў яму сем сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.
Дзяніс Лобан узначаліў школу зусім нядаўна, у 2023 годзе. У яго двое дзяцей, 17 і 14 гадоў.
Чытайце таксама:
Таццяне Севярынец далі драконаўскі штраф, затое абышлося без сутак