БЕЛ Ł РУС

Літаратары і іншыя ідэалягічныя работнікі

20.01.2006 / 10:26

Nashaniva.com

17 студзеня калектыў акадэмічнага Інстытуту літаратуры пазнаёмілі з новым дырэктарам: 68-гадовага Ўладзімера Гніламёдава, былога апаратчыка ЦК КПБ, замяніў доктар навук, прарэктар Акадэміі мастацтваў 38-гадовы Валеры Максімовіч.

17 студзеня калектыў акадэмічнага Інстытуту літаратуры пазнаёмілі з новым дырэктарам: 68-гадовага Ўладзімера Гніламёдава, былога апаратчыка ЦК КПБ, замяніў доктар навук, прарэктар Акадэміі мастацтваў 38-гадовы Валеры Максімовіч.

Камэртонам падчас «інаўгурацыі» новага кіраўніка сталі для супрацоўнікаў Інстытуту літаратуры словы акадэміка Пятра Нікіценкі (куратара сэкцыі грамадзкіх навук у Акадэміі): «літаратары і іншыя ідэалягічныя работнікі». Пры знаёмстве з калектывам новы дырэктар зазначыў, што інстытут — дзяржаўная ўстанова, таму ў пэўным сэнсе мае быць ідэалягічнай структурай.

Папярэднім месцам працы Максімовіча была Акадэмія мастацтваў, дзе ў якасьці прарэктара ён курыраваў выхаваньне й ідэалёгію. Яшчэ раней — працаваў на філялягічным факультэце БДУ. Але, як згадваюць былыя супрацоўнікі па філфаку, Максімовіча адтуль выжылі. Адным зь ягоных «пэрлаў» быў ліст у Адміністрацыю прэзыдэнта на імя Праляскоўскага: Максімовіч вінаваціў катэдру беларускай літаратуры ХХ ст., што тая працягвае ў навучальную праграму «нацыяналістаў» ды «калябарантаў». Навучальны курс быў скасаваны, а аўтар адправіўся на павышэньне.

Як кажуць супрацоўнікі інстытуту, у дырэктарскае крэсла сп.Максімовіч імкнуўся: пісаў лісты асабіста кіраўніку Акадэміі навук Міхаілу Мясьніковічу з просьбай прызначыць яго. Абяцаў узьняць Інстытут літаратуры да тых вяршыняў, да якіх пры Мясьніковічу ўзьнялася Акадэмія ў цэлым. Тонкі падыход спрацаваў: кіраўнік Акадэміі аддаў перавагу Максімовічу перад іншымі прэтэндэнтамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула