БЕЛ Ł РУС

Прапагандысты назвалі імя яшчэ аднаго беларуса, які ваюе супраць украінцаў

28.01.2024 / 11:37

Nashaniva.com

«Мінская праўда» надрукавала матэрыял пра аператара дронаў, які ваюе на Данбасе. Яго завуць Аляксей Яршоў, пазыўны «Беларус», ён начальнік службы БПЛА 110-й гвардзейскай мотастралковай брыгады 1-га Данецкага армейскага корпуса.

На вайне Яршоў з 2016 года. Родам ён з Беларусі. Служыў у войску, у 228-м палку радыёэлектроннай барацьбы ў Полацку.

Яршоў кажа, што мэтанакіравана прыехаў на вайну «дапамагаць біць ворагаў». Спачатку стаў кулямётчыкам у разведцы, а потым у тым жа падраздзяленні аператарам БПЛА. 

«Калі ў сацыяльных сетках публікуюць відэаролікі «Ударныя дроны 110-й брыгады 1-га Данецкага вайсковага корпуса выпальваюць пазіцыі УСУ», то ведайце, што гэта праца «Беларуса» і ягоных «дранаводаў», — піша выданне.

Чытайце таксама:

Расія завербавала на вайну супраць Украіны 200 непальцаў, 14 ужо загінулі

Яшчэ адзін беларус склаў галаву за «рускі свет»

«Ты не думаеш, страшна ці не, цалкам у працэсе». Беларускі баец на вайне ва Украіне падарваўся на міне, але хоча вярнуцца на фронт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула