БЕЛ Ł РУС

Кожны дзясяты: гэта шмат ці не?

4.01.2010 / 13:21

На заклік купіць падарунак для сіротаў адгукнуўся кожны дзесяты пакупнік.

На заклік піянераў сталіцы купіць падарунак выхаванцам дзіцячага дома або сацыяльнага прытулку адгукнуўся кожны дзесяты пакупнік.

У сямі буйных сталічных крамах валанцёры Мінскай гарадской піянерскай арганізацыі і ўдзельнікі гурткоў пры Палацы дзяцей і моладзі ўручалі пакупнікам паштоўкі і прапаноўвалі набыць падарунак для дзяцей‑сірот.

За тры гадзіны падрыхтаваныя кошыкі напоўніліся да краёў Часцей за ўсё мінчукі куплялі лялек, акварэльныя фарбы, кніжкі‑размалёўкі, шакаладкі.

Падарункі будуць развезеныя па інтэрнацкіх установах і ўручаныя выхаванцам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула