Уначы на падлёце да Пецярбурга збілі беспілотнік
Дрон удалося збіць, калі ён пралятаў над раёнам Колпіна.
Фота: Mash на Мойке
БПЛА збівалі з дапамогай С-400 «Трыумф», піша «Медуза».
Падбіты дрон змог даляцець да Неўскага раёна Пецярбурга і ўпаў на тэрыторыю завода «Неўскі мазут», пашкодзіўшы некалькі цыстэрнаў.
«Па папярэдніх даных, сур'ёзнага пажару не здарылася, тры пустыя цыстэрны хутка патушылі», — паведамляе «Фантанка». Пацярпелых, паводле папярэдніх звестак, няма.
У аэрапорце Пулкава ўводзілі план «Дыван» ад 03:53 да 05:11.
Чытайце таксама:
За ноч збілі 14 з 20 «шахедаў» — УСУ
Мінабароны Расіі паведаміла пра 21 збіты беспілотнік
У расійскім Яраслаўлі прадухілілі атаку дрона на перапрацоўчы завод