БЕЛ Ł РУС

На Харкаўшчыне расіяне ўдарылі авіябомбамі па бальніцы. Ёсць пацярпелыя

1.02.2024 / 07:56

Nashaniva.com

Праведзена эвакуацыя 38 чалавек, з іх пяць — работнікі ўстановы.

Фота: ДСНС

Увечары 31 студзеня расіяне ўдарылі па пасёлку Вялікі Бурлук Харкаўскай вобласці. Вораг скінуў дзве авіябомбы проста на бальніцу, піша УНІАН.

 Гэта адбылося ў 21:50. Была праведзена эвакуацыя 38 чалавек, з іх пяць — работнікі ўстановы. Чатыром людзям на месцы аказалі першую медыцынскую дапамогу.

У выніку атакі пашкоджаны фасад будынка, вокны і дах. Ліквідацыя наступстваў працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула