БЕЛ Ł РУС

Пуцін даручыў ураду працягваць перамовы з Беларуссю па нафце

4.01.2010 / 18:36

Віцэ‑прэм'ер Ігар Сечын паведаміў, што Расія пачала бяспошлінную пастаўку вуглевадароднай сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама працягвае пастаўкі ў Еўропу.

Прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду працягваць перамовы з Беларуссю аб пастаўках і транзіце нафты.

Прэм’ер выказаў надзею на хуткае падпісанне неабходных дакументаў на 2010 год.

На нарадзе з Пуціным віцэ‑прэм’ер Ігар Сечын паведаміў, што Расія пачала бяспошлінную пастаўку вуглевадароднай сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама працягвае пастаўкі ў Еўропу.

Да пачатку года Маскве і Мінску не ўдалося ўзгадніць ўмовы паставак і транзіту нафты на 2010 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула