«Арганізоўвалася накіраванне напісаных пад капірку спам-скаргаў». Затрымалі адміністратараў чата «Общественный транспорт Гомеля»
Сілавікі затрымалі адміністратараў тэлеграм-чата «Общественный транспорт Гомеля», бо ў ім нібыта праводзілі «дыскрэдытацыю працы грамадскага транспарту», піша «Вясна».
Паведамляецца, што ў тэлеграм-чаце публікаваліся «забароненыя экстрэмісцкія матэрыялы і арганізоўвалася накіраванне напісаных пад капірку спам-скаргаў у арганізацыі, якія ажыццяўляюць пасажырскія перавозкі ў Гомелі».
У гэтым чаце было крыху больш за 100 удзельнікаў, а ў апісанні пазначана, што гэта чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля.
Напачатку лютага інфармацыйная прадукцыя чата была прызнаная «экстрэмісцкай».
@nashaniva Цяпер нельга ўжо абмяркоўваць не толькі палітыку, але і аўтобусы #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #транспорт #гомель #гомельскаяобласть ♬ 741 Hz. - Sound Of Nature & Albert Van Deyk
Чытайце таксама:
У Гомелі нечакана прызналі «экстрэмісцкімі» рэсурсы пра грамадскі транспарт без палітыкі
Марына Адамовіч выйшла на волю пасля 15 сутак арышту