БЕЛ Ł РУС

Крымінальная справа супраць актывісткі Саюза палякаў

6.01.2010 / 12:0

Супрацоўнікі міліцыі завялі крымінальную справу супраць кіраўніцы Дома польскага ў Івянцы Тэрэсы Собаль.

Супрацоўнікі міліцыі завялі крымінальную справу супраць кіраўніка Дома польскага ў Івянцы Тарэсы Собаль, якая з’яўляецца сябрам непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

На дадзены момант Тарэса Собаль знаходзіцца ў якасці падазраванай: супраць актывісткі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў узбуджана крымінальная справа паводле часткі ІІ артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі Валожынскага РАУСа абвінавачваюць жанчыну ў злоўжыванні, якое палягае на тым, што ў 2004 годзе паводле загада тагачаснага кіраўніка Саюза палякаў Тадэвуша Кручкоўскага Дом польскі ў Івянцы атрымаў матэрыяльную дапамогу без рэгістрацыі.

Старшыня галоўнай рады Саюза палякаў Андрэй Пачобут лічыць, што дзеянні ўладаў у дачыненні да Тарэсы Собаль носяць правакацыйны характар:

— Мінула ўжо 5 гадоў з таго часу, а гэта значыць, што мінуў тэрмін даўніны, пасля якога прыцягненне да адказнасці заканадаўствам не прадугледжана. Негледзячы на гэта, міліцыя ўзбуджае крымінальную справу, а Тэрэсе Собаль пагражае судовае разбіральніцтва, што на мой погляд выглядае, як чарговая рэпрэсія ў дачыненні да актывістаў непрызнаванай уладамі арганізацыі.

Канфлікт вакол Дома польскага ў Івянцы працягваецца некалькі месяцаў. Шматлікія спробы прадстаўнікоў беларускай улады прымусіць Тарэсу Собаль і сяброў арганізацыі перайсці ў праўладны Саюз палякаў, якім кіруе Станіслаў Сямашка, не прынеслі поспехаў. Цяпер стала вядома, што праваахоўныя органы завялі на актывістку паланійнай арганізацыі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула