БЕЛ Ł РУС

Альтэрнатыўную службу адклалі яшчэ на год

6.01.2010 / 16:33

ЯМ

Законапраект, які б стварыў альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў войску, не ўнесены ў спіс праектаў на 2010 год

У Беларусі прыняты план падрыхтоўкі законапраектаў на бліжэйшы год. У ім 42 праекта законаў.

У краіне павінны з’явіцца 12 новых законаў. Сярод іх законы «Аб дзяржаўных закупках тавараў», «Аб некамерцыйных арганізацыях», «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў» і іншыя.

Апроч таго, рыхтуецца новая рэдакцыя Інвестыцыйнага і Жыллёвага кодэксаў, законаў «Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказанні», «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці» і іншых.

Разам з тым

ствараць законапраект, які б рэгламентаваў альтэрнатыўную грамадзянскую службу, у гэтым годзе не плануецца.
Права, якое замацавана ў Канстытуцыі Беларусі, усё яшчэ не знаходзіць свайго ўвасаблення ў канкрэтным законе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула