БЕЛ Ł РУС

У Беларусі адзначылі гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана з «ражанымі» афганцамі ФОТАФАКТ

15.02.2024 / 20:57

Nashaniva.com

15 лютага споўнілася 35 гадоў з дня афіцыйнага заканчэння вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэта вайна разам з іншымі фактарамі моцна падарвала жыццёвыя сілы Савецкага Саюза, які праз няпоўныя тры гады спыніў сваё існаванне.

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў у Салігорску

Пэўны час у Беларусі ўвод войскаў у Афганістан лічыўся памылкай, а ветэраны той вайны — ахвярамі савецкага кіраўніцтва, кінутымі паміраць і забіваць самім у далёкую краіну дзеля не вельмі зразумелых мэтаў. 

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў у Салігорску

Але чым далей, тым больш пра гэтыя ахвяры забываліся, а ўдзел у афганскай вайне стаў у афіцыйнай прапагандзе набываць ролю гераічнага чыну. Пра яго сталі станоўча, як пра «інтэрнацыянальны доўг», зноў гаварыць і высокапастаўленыя вайсковыя чыноўнікі, і прапагандысты. 

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў у Слуцку

У такім рэчышчы было вытрыманае і сёлетняе адзначанне паўюбілейнай даты, якое праводзілася па ўсёй Беларусі. У некаторых гарадах гэта набывала характар нават касцюмаваных шоу, героямі якіх былі і «ражаныя» афганскія вайскоўцы розных палоў і ўзростаў.

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў у Глуску

Чытайце таксама:

Хрэнін: Савецкія воіны сарвалі планы Захаду ў Афганістане

Гомельскіх школьнікаў прымусяць шукаць гераічнае мінулае ў Афганскай вайне. Цяпер ідэолагі назвалі яе «спецаперацыяй»

Вальфовіч расказаў, што савецкія войскі ў Афганістане змагаліся супраць экстрэмізму

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула