БЕЛ Ł РУС

Разгатая карона

18.08.2006 / 00:33

ВР

Нашы шашкі

Падведзеныя ўжо вынікі чэмпіянатаў краіны сярод шашыстаў-завочнікаў. Амаль год за карону нацыянальнага памеру змагаліся два тузіны майстроў і кандыдатаў. Дакладней, за дзьве кароны: як патлумачыў нам Міхаіл Гельман, сакратар камісіі па завочных спаборніцтвах пры Беларускай фэдэрацыі шашак, з 2000 году побач са звычайнымі ладзяцца турніры зь лёсаваньнем пачатковых пазыцыяў.

Падведзеныя ўжо вынікі чэмпіянатаў краіны сярод шашыстаў-завочнікаў. Амаль год за карону нацыянальнага памеру змагаліся два тузіны майстроў і кандыдатаў. Дакладней, за дзьве кароны: як патлумачыў нам Міхаіл Гельман, сакратар камісіі па завочных спаборніцтвах пры Беларускай фэдэрацыі шашак, з 2000 году побач са звычайнымі ладзяцца турніры зь лёсаваньнем пачатковых пазыцыяў. Асобныя зухі прымудраюцца браць удзел у абедзьвюх найвышэйшых лігах, і не бяз посьпеху.

Першым паводле клясычнай вэрсіі выявіўся майстар з Жодзіна Аляксандар Ляхоўскі. Ён жа стаў віцэ-чэмпіёнам па «сучасных» шашках, трохі саступіўшы краязнаўцу Анатолю Рогачу, кіраўніку Вялейскіх электрасетак. Абодвум чэмпіёнам пад 60 гадоў.

Некалі гульцы на 100-клеткавай і 80-клеткавай дошках таксама абменьваліся паштоўкамі, але цяпер завочнікамі па змоўчаньні ёсьць аматары рускіх шашак. Турнір па перапісцы сярод «стаклетачнікаў» – зьява малаімаверная: іх у Беларусі няшмат, дый многія жывуць у сталіцы. Лягчэй ужо скарыстаць з мабільнай сувязі для перадачы хадоў.

Ваш ход

А.Ляхоўскі. Выйгранка.

Адказ:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула