Музыку гурта «Мінімум Дыстанцыі» асудзілі да 3 гадоў хатняй хіміі, таксама ён «заплаціў» за данаты
У студзені стала вядома пра затрыманне беларуса, які вярнуўся з Польшчы, бо скончылася працоўная віза. У сацсетках хлопец падпісаны як музыка гурта «Мінімум Дыстанцыі» Жэня Шум. Цяпер сілавікі апублікавалі новае відэа з ім.
Як распавядае на відэа хлопец, суд прысудзіў яму 3 гады хатняй хіміі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле артыкула 342.
«Пасля выхаду на волю я вырашыў зноў звярнуцца з яўкай у органы ўнутраных спраў, бо мною былі здзейснены данаты, якія фінансуюць экстрэмісцкую дзейнасць», — гаворыць Шум.
Канал сілавікоў піша, што хлопец кампенсаваў шкоду і застаўся на волі.
@nashaniva У Мінску пачалася «справа архітэктараў»? Што адбываецца #архитектор #минсксейчас #минск #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва ♬ Conspiracy - Kieran Rogers
Чытайце таксама:
«Я быў ватнікам». Новы ТОК з Сяргеем Пятрухіным