БЕЛ Ł РУС

Паветраныя сілы Украіны сцвярджаюць, што збілі другі Су-34 за суткі

27.02.2024 / 18:11

Nashaniva.com

Пра тое, што каля 2-й гадзіны дня ўкраінскія вайскоўцы збілі яшчэ адзін Су-34, паведаміў камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук.

Крыху пазней Аляшчук апублікаваў фота, на якім, як сцвярджаецца, «не клічнік і не пытальнік, а падпаленая расійская сушка». Ён дадаў, што публікуе фота, каб «ніхто не сумняваўся».

Гэта ўжо другое паведамленне за сённяшні дзень аб знішчэнні расійскага Су-34.

Мінабароны Расіі ні на першую заяву, ні на другую пакуль не адрэагавала. Праваенны расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber сцвярджэнне ўкраінскіх вайскоўцаў аб збіцці Су-34 сёння днём адмаўляў.

Чытайце таксама:

Украінскія паветраныя сілы збілі чарговы расійскі бамбардзіроўшчык

На збітым у пятніцу расійскім А-50 былі 10 чалавек

На Херсоншчыне ўпаў расійскі Су-34

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула