БЕЛ Ł РУС

Украіна пракінула Ярмошыну

11.01.2010 / 16:17

Кіеў не запрасіў на прэзідэнцкія выбары назіральнікаў з ЦВК Беларусі

Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі не паедуць назіральнікамі на прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіну, паведаміў сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік.

Паводле яго словаў, украінскі ЦВК не запрасіў калегаў з Беларусі. За выбарамі прэзідэнта Ўкраіны будуць назіраць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія паедуць у складзе дэлегацыі назіральнікаў ад СНД.

Для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіну паедзе таксама група назіральнікаў ад беларускіх праваабаронцаў у складзе 50 чалавек. Ладзіць групу назіральнікаў і ЕГУ, ад якога паедзе каля 20 чалавек.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць 17 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула