БЕЛ Ł РУС

Арганізатарка «Голай вечарынкі» будзе галасаваць за Пуціна. Яе засыпалі тысячамі дызлайкаў

29.02.2024 / 15:25

Nashaniva.com

Яе падпісчыкі за паўгадзіны ўжо пакінулі пад допісам ужо больш за 15,5 тысяч дызлайкаў і 6 тысяч «каменных твараў».

Насця Іўлеева. Фота: фэйсбук

Арганізатарка «Голай вечарынкі» заявіла, што будзе галасаваць на выбарах за Пуціна. Пра гэта блогерка Насця Іўлеева заявіла пасля прагляду паслання прэзідэнта Расіі Федэральнаму сходу. Яе падпісчыкі за паўгадзіны ўжо пакінулі пад допісам ужо больш за 15,5 тысяч дызлайкаў і 6 тысяч «гаўняшак».

Раней яна таксама выкладала відэа з канцэрта данбаскага рэпера ОМ, які прыязджаў у Маскву. Да гэтага з'явіліся навіны, што блогерка збіраецца паехаць у акупаваную «ДНР», каб «загладзіць віну» перад Z-грамадскасцю за «Голую вечарынку».

Чытайце таксама:

Кіркораў пасля забароны на выступы паехаў спяваць у акупаваную Данецкую вобласць

Крэмль разаслаў музычным прадзюсарам новы чорны спіс расійскіх музыкаў. Іх ажно паўсотні

Расійскі рэпер, які прыйшоў на «голую вечарынку» ў адной шкарпэтцы, пойдзе ў армію вясной

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула