Мінімум 100 судоў. Працягваецца пераслед за атрыманне дапамогі праз INeedHelpBY
Падчас рэйду КДБ напрыканцы студзеня за атрыманне прадуктовай дапамогі ад INeedHelpBY пад пераслед трапілі не менш за 287 чалавек.
Па адміністрацыйных справах асудзілі мінімум 127 чалавек, 100 з якіх — паводле арт. 24.15 КаАП (выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі). Суды прызначаюць вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы аплаты ў Едастаўцы, піша «Вясна».
Заклікаем абскарджваць рашэнні судоў. Гэта дае шанец на адмену пастановы, а таксама дазваляе адцягнуць час для выплаты штрафу (мінімум на 2 месяцы).
Чытайце таксама:
85 чалавек асудзілі за выкарыстанне замежнай дапамогі пасля рэйду сілавікоў