БЕЛ Ł РУС

Жыхара Наваполацка аштрафавалі за падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс

29.02.2024 / 17:40

Nashaniva.com

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 16 лютага за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафавала на 800 рублёў Уладзіміра Ракомсу, даведалася «Віцебская вясна».

На судовым пасяджэнні Уладзімір прызнаўся ў тым, што ён на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» меў спасылку на тэлеканал «Белсат».

Раней гэты інфармацыйны рэсурс улады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мужчына прызнаў віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і раскаяўся ў зробленым.

Улічваючы ўсе акалічнасці справы і на падставе ч. 2 арт.19.11 КаАП суддзя Балаболава пакарала Ракомсу штрафам у даход дзяржавы ў памеры 800 рублёў.

Чытайце таксама:

85 чалавек асудзілі за выкарыстанне замежнай дапамогі пасля рэйду сілавікоў

Мінчанку забралі на «суткі» за бел-чырвона-белы сцяг на акне

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства Расіі. Яго судзілі

Палітзняволеную Вольгу Маёраву зноў будуць судзіць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула