У Рэчыцы затрымалі дзвюх жанчын, якія кралі са свежых могілак штучныя кветкі і прадавалі іх у Гомелі
Паведамленні аб крадзяжах на могілках каля вёскі Рудня сталі паступаць у Рэчыцкі РАУС з пачатку лютага. Нехта начыста выносіў усё з нядаўніх пахаванняў.
Міліцыянты, каб затрымаць злодзеяў з доказамі злачынства, ладзілі засады на могілках, піша канал сілавікоў. У адну з такіх начэй затрымалі дзвюх жанчын з пакетамі, набітымі штучнымі кветкамі.
Затрыманых жыхарак Рэчыцы, 30 і 38 гадоў, летась падазравалі ў дачыненні да такіх крадзяжоў у суседнім Светлагорскім раёне.
Падчас ператрусу дома ў адной з іх знайшлі рэшткі раней выкрадзеных кветак. Скрадзеныя кветкі жанчыны вазілі прадаваць у Гомель.
@nashaniva У Рэчыцы затрымалі жанчын, якія кралі кветкі са свежых магіл #речица #беларусь #нашаніва #белоруска #белорусы #светлогорск #чпбеларусь #кладбище #цветы #гомель ♬ Funny - Gold-Tiger
Чытайце таксама:
У Кітаі стварылі клон украінскай блогеркі, які прадае расійскія тавары
Айцішнік купіў кватэру ў бабулі, але засяліцца адразу не змог. Яна прадала яе тэлефонным аферыстам
Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234