БЕЛ Ł РУС

Украінцы сур'ёзна ўзяліся за блакаванне тэле– і радыёсігналаў з Расіі і Беларусі

7.03.2024 / 18:06

Nashaniva.com

Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне выдзеліць з рэзервовага фонду дзяржаўнага бюджэту 152 млн грыўняў на разгортванне сістэмы, якая будзе блакаваць антыўкраінскае тэлерадыёвяшчанне ў прымежных абласцях, паведамляе «Эканамічная праўда».

Чакаецца, што за выдзеленыя сродкі паставяць комплексы па блакаванні тэлерадыёсігналаў з тэрыторыі Расіі, Беларусі і непрызнанага Прыднястроўя. Іх усталююць у 45 лакацыях ў прымежнай зоне 9 абласцей, а менавіта Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Вінніцкай і Адэскай.

Выдзеленыя ўрадам сродкі накіруюць як на закупку і ўстаноўку комплексаў блакавання сігналаў, так і для пакрыцця выдаткаў на эксплуатацыю гэтых комплексаў на працягу наступных 8 месяцаў.

Чакаецца, што самі комплексы будуць усталяваныя 1 траўня 2024 года.

Чытайце таксама:

Суд ва Украіне асудзіў святара УПЦ да двух гадоў пазбаўлення волі. Ён называў расійскую агрэсію «грамадзянскай вайной»

«Усё расійскае варта закрываць па ўсіх франтах». Сяргей Пукст — пра рэпрэсіі і жыццё ў эміграцыі

«Усе пракладачныя высеркі». Раскрылі, хто вядзе адзін з самых брудных каналаў лукашысцкай прапаганды

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула