БЕЛ Ł РУС

Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка: У ЗАГСе ўзяла прозвішча мужа, а пасля адразу вярнула сваё

9.03.2024 / 8:44

Nashaniva.com

22-гадовая спартсменка, якая выступае ў сінхронным плаванні, расказала, як змяняла прозвішча, а пасля адкруціла ўсё назад. 

Васіліна Хандошка выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету — 2024. Ніколі раней беларускія сінхраністкі не траплялі ў прызёры такіх чэмпіёнатаў.

«У сінхронным плаванні ўсе ведалі мяне як Хандошку. А тут забіваеш у інтэрнэт-пошукавік запыт «Васіліна Козыр» — пуста. Прыязджаеш на спаборніцтвы, усе пытаюцца: «Хто такая Козыр? Дзе Хандошка?» Мяне гэта стала мучыць, — расказала спартсменка. —

Першапачаткова прыняла рашэнне ўзяць прозвішча мужа, але сумневы раздзіралі ўжо на шляху ў ЗАГС. Нешта змяніць, праўда, тады аказалася позна — усе дакументы былі гатовыя. Але ў выніку ўсё роўна пайшла і вярнула як было. Цяпер я зноў Васіліна Хандошка. Арцём, калі што, не супраць. Так камфортней мне і больш карысна для справы».

Разам з мужам Арцёмам. Фота Sb.by

Чытайце таксама:

«Не адпускайце адно аднаго і ўсё». Гісторыі беларусак, якія чакаюць каханых з вайны

«Ён паваліў мяне на зямлю, выратавалі вузкія джынсы». Беларускі распавядаюць пра гвалт, з якім сутыкнуліся

«Пражыць месяц на стыпендыю атрымалася, але гэта было вельмі сумна». Беларускія студэнты расказалі, як яны жывуць і колькі трацяць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула