БЕЛ Ł РУС

У Гомелі жанчына памерла на прыёме ў паліклініцы

13.01.2010 / 11:57

У той жа дзень каля паліклінікі раптоўна памёр 69‑гадовы мужчына, які ішоў на прыём да доктара.

У Гомелі раніцай 12 студзеня ў кабінеце паліклінікі ў Чыгуначным раёне раптоўна памерла жыхарка абласнога цэнтра 1968 года нараджэння.

У той жа дзень у Навабеліцкім раёне каля паліклінікі раптоўна памёр жыхар Гомельскага раёна 1941 года нараджэння, які ішоў на прыём да доктара.

Праваахоўныя органы высвятляюць акалічнасці смерці людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула