БЕЛ Ł РУС

Сям'ю ў Гродне асудзілі за плакат, у якім нібыта змяшчалася абраза Лукашэнкі

13.03.2024 / 14:07

Nashaniva.com

Суд Ленінскага раёна Гродна 26 лютага вынес прысуд мужу і жонцы Сяргею і Таццяне Чыжам, якіх абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК.

Справу разглядала суддзя Наталля Козел.

Да суда Сяргей знаходзіўся пад вартай, а Таццяна — пад падпіскай, паколькі ў сям’і двое непаўнагадовых дзяцей.

Па матэрыялах абвінавачання, у жніўні 2020 года Сяргей і Таццяна прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, разам з мітынгоўцамі прайшлі па грамадскіх месцах горада, цэнтральнай плошчы, парку Жылібера.

Пры гэтым дэманстравалі загадзя выраблены плакат, памерамі прыкладна 2,5 х 3 метра, на якім быў напісаны тэкст, які «змяшчае паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да Лукашэнкі».

Суд прызначыў Сяргею 3 гады «хіміі», а Таццяне — 3 гады «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка

Затрымалі супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама. Вінавацяць ва ўдзеле ў праграме «Кадравы рэзерв»

У Крычаве затрымалі рабочага цэментна-шыфернага завода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула