БЕЛ Ł РУС

Над Мінскам ад сёння зноў будзе лётаць верталёт

13.03.2024 / 14:46

Nashaniva.com

Авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выканае палёты для правядзення цеплавой аэраздымкі Мінска

Палёты пачнуцца сёння, 13 сакавіка, і працягнуцца некалькі дзён зыходзячы з умоў надвор'я. Аблёты праводзяць штогод для выяўлення цеплавых анамалій (пашкоджанняў, затапленняў трубаправодаў, недастатковай іх цеплавой ізаляцыі і г.д.).

Пасля гэтага складзецца карта, якая стане свайго роду «шпаргалкай» для камунальнікаў: яна падкажа, дзе менавіта трэба падлатаць цепласеткі, а дзе — узмацніць увагу за іх станам.

У МНС просяць паставіцца з разуменнем да неабходнасці такіх палётаў.

Чытайце таксама:

У Мінску бяруцца за маштабную замену адрасных таблічак на дамах

У сталічным доме абмежавалі доступ да кантэйнернай пляцоўкі. Чаму?

Без вады, з печкай і туалетам на вуліцы. Паглядзіце, як жывуць у старых кватэрах Маладзечна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула