БЕЛ Ł РУС

Чарговы штат ЗША легалізаваў марыхуану

13.01.2010 / 12:44

У Н'ю-Джэрсі яе дазволілі выкарыстоўваць толькі ў медыцынскіх мэтах, а ў Каліфорніі збіраюцца ўжываць наркотык і для задавальнення

У Нью-Джэрсі будуць выкарыстоўваць марыхуану ў медыцынскіх мэтах. Цяпер яна дазволена для лячэння людзей, якія пакутуюць ад цяжкіх захворванняў, такіх як рак, СНІД і рассеяны склероз.

Закон не дазваляе вырошчваць наркотык — толькі атрымліваць ад ўрачоў — або ўжываць яго на публіцы. Таксама ўведзена абмежаванне ў 62 грама марыхуаны для аднаго пацыента на месяц.

Нью-Джэрсі стане 14 штатам ЗША, які легалізаваў марыхуану ў медыцынскіх мэтах.

Праціўнікі легалізацыі баяцца, што дазвол прывядзе да шырокага распаўсюджвання наркотыка сярод моладзі.

Між тым,

у Каліфорніі мясцовы заканадаўчы сход неўзабаве разгледзіць законапраект аб поўнай легалізацыі марыхуаны, які дазволіў бы ўжываць яе для задавальнення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула