БЕЛ Ł РУС

Шапуцька не хоча з’язджаць з Беларусі

13.01.2010 / 13:21

«Малады фронт» накіроўвае ў міністэрствы адукацыі краін ЕС заяву з просьбай даць прэс‑сакратарцы МФ Таццяны Шапуцьцы працягнуць навучанне дыстанцыйна.

Незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» накіроўвае ў міністэрствы адукацыі краін Еўрасаюза заяву з просьбай даць магчымасць прэс‑сакратарцы МФ Таццяны Шапуцьцы працягнуць навучанне дыстанцыйна.

Шапуцька заявіла, што не хоча пакідаць Беларусь, каб атрымаць вышэйшую адукацыю.

Яна гатова выяжджаць у адну з краінаў Еўропы ў сесію, каб здаваць іспыты.

Прэс‑сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрыдычнага факультэта БДУ пасля таго, як яна паўдзельнічала ў Форуме грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга Партнёрства» у Брусэлі.

8 студзеня Шапуцька атрымала адмоўны адказ на сваё хадайніцтва аднавіць яе на 2‑м курсе юрыдычнага факультэта БДУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула