БЕЛ Ł РУС

Украіна выйшла з пагаднення з Беларуссю аб дзейнасці чыгуначнага транспарту

16.03.2024 / 17:47

Nashaniva.com

Пра выхад Украіны з пагаднення з урадам Беларусі аб дзейнасці ў сферы чыгуначнага транспарту паведаміў прадстаўнік украінскага ўрада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.

Здымак ілюстрацыйны

Пагадненне, падпісанае 17 снежня 1992 года ў Кіеве, вызначала супрацоўніцтва паміж краінамі ў грузавых і пасажырскіх перавозках па чыгунцы, прадугледжвала каардынаванне тарыфнай палітыкі, фінансавыя адносіны бакоў, а таксама супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы чыгуначнікаў.

Акрамя таго, украінскі Кабмін ухваліў законапраект аб дэнансацыі пагаднення паміж урадамі Украіны і Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання надзвычайных сітуацый і ліквідацыі іх наступстваў.

Украіна таксама выйшла з пагадненняў аб арганізацыі медыцынскага забеспячэння вайскоўцаў Узброеных сіл і аб барацьбе з абаротам фальсіфікаваных лекавых сродкаў у рамках СНД.

Чытайце таксама:

Беларускіх студэнтаў адправяць на будаўніцтва БАМ

Хуткасную чыгуначную магістраль з Масквы ў Мінск калі і пракладуць, то вельмі няхутка

Чыгуначныя перавозкі паміж Беларуссю і Польшчай знізіліся больш чым удвая

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула