Лэнс Армстранг ахвяруе Гаіці 250 000 даляраў
Сяміразовы пераможца «Тур дэ Франс», раварыст Лэнс Армстранг перадасць 250 тыс. даляраў ахвярам землетрусу на Гаіці.
Амерыканец мяркуе, што землятрус нанёс непапраўны ўдар па Гаіці.
«Гэтыя гады былі і так цяжкімі для Гаіці, а цяпер гэта няшчасце. Мы ахвяруем 250 000 даляраў, мы мусім дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду», ‑сказаў славуты гоншчык.