БЕЛ Ł РУС

Жыхар Кыргызстана пракапаў тунэль са свайго дома ва Узбекістан

20.03.2024 / 15:14

Nashaniva.com

Мужчына з сяла Бек-Абад пракапаў тунэль з свайго дома ва Узбекістан. Тунэль вырыты на глыбіні 15 м, яго даўжыня 130 м. Адлегласць да дзяржмяжы ў гэтым месцы — усяго 50 м.

Праз тунэль мужчына перапраўляў кантрабандныя тавары і людзей. 

Па падазрэнні ў арганізацыі канала кантрабанды затрыманы ўладальнік дома, 1986 года нараджэння.

Кыргызскі Дзяржкамітэт нацыянальнай бяспекі шукае тых, хто незаконна трапіў у краіну праз тунэль.

Чытайце таксама:

Польшча ўмацуе кантроль над рэкамі на мяжы з Беларуссю

У Польшчы заявілі пра рост кантрабанды з Беларусі ў 10 разоў

У Польшчы пракуратура запатрабавала да трох гадоў турмы фігурантам справы аб кантрабандзе з Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула