БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі падзякаваў Беларусі за «стойкасць» у непрызнанні Абхазіі

14.01.2010 / 15:24

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы ў Батумі з віцэ-прэм'ерам Андрэем Кабяковым.

Прэзідэнт Грузіі, сёння ў рамках энергетычнай канферэнцыі ў Батумі, правёў сустрэчу з віцэ‑прэм’ерам Беларусі Андрэем Кабяковым.

Прэзідэнт Грузіі падзякаваў віцэ‑прэм’еру за працяг палітыкі непрызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Саакашвілі адзначыў, што высока цэніць палітыку Беларусі і тое, што большая частка беларускіх дэпутатаў падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі, «нягледзячы на ціск рознага характару».

«Мы вельмі цэнім прынцыповасць, дальнабачнае, мудрасць беларускага кіраўніцтва па двухбаковых адносінах», — сказаў прэзідэнт Грузіі.

Міхаіл Саакашвілі выказаў упэўненасць, што ў далейшым сувязі паміж дзвюма краінамі будуць паглыбляцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула