У мінскім метро ўзмацнілі меры бяспекі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі
Сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй.
«З 21.00 пятніцы арганізаванае ўзмацненне дзяжурных зменаў і рэзервовых груп службы бяспекі метрапалітэна, патруляванне і агляд электрацягнікоў. Увесь дзяжурны персанал накіраваны на выяўленне безгаспадарчых прадметаў і падазроных асобаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней МУС Беларусі паведамляла, што сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй, а таксама павялічылі колькасць нарадаў і ўзмацнілі іх байцамі АМАП.
@nashaniva Пасля страляніны ў падмаскоўным «Крокусе» на ўваходах у Мінскія гандлёвыя цэнтры «Дана Мол» і «Грын» паставілі аўтаматчыкаў #крокус #крокусситихолл #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #милиция #милициябеларуси #данамолл ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA
Чытайце таксама:
Колькасць загінулых у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе» вырасла да 115 чалавек
Сваякі шукаюць беларуса пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Канцэрт у Мінску адмянілі ў сувязі з тэрактам у Маскве
Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»