БЕЛ Ł РУС

Намеснік генсакратара ААН наведае Беларусь

15.01.2010 / 16:45

У Мінску з 17 па 19 студзеня з візітам будзе знаходзіцца намеснік Генеральнага сакратара ААН па справах Генеральнай Асамблеі і канферэнцыйнаму кіраванню Мухамад Шаабан.

Асноўнай мэтай візіту Мухамада Шаабана з’яўляецца падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам (МДЛУ) і Сакратарыятам ААН. Праграмай знаходжання прадугледжана сустрэча высокага госця з кіраўніцтвам і выкладчыцкім складам МДЛУ, азнаямленне з навучальнымі праграмамі і тэхнічнымі магчымасцямі універсітэта.

Запланавана таксама сустрэча Мухамада Шаабана з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Плануецца, што ў ходзе сустрэчы будуць прааналізаваны перспектывы найму на работу ў Сакратарыят ААН беларускіх спецыялістаў. Таксама будуць абмеркаваны шляхі пашырэння далейшага супрацоўніцтва Беларусі з ААН па напрамках, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Мухамада Шаабана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула