БЕЛ Ł РУС

«Гэты аб’ект мае важнае значэнне». У Рагачове правядуць вучэнні з узмоцненым КПП

30.03.2024 / 22:8

Nashaniva.com

У Рагачове 2—4 красавіка пройдуць камандна-штабныя вучэнні ў рамках праверкі мабілізацыйнай гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны, паведамляецца на сайце раённай дзяржгазеты «Свабоднае слова».

У ходзе гэтых вучэнняў запаснікі будуць адпрацоўваць «практычныя дзеянні па арганізацыі прапускнога рэжыму падчас дзеяння ваеннага становішча».

Удакладняецца, што на паўночным уездзе ў горад будуецца ўзмоцнены кантрольна-прапускны пункт.

«Гэты аб’ект мае важнае значэнне: ён прызначаны для ажыццяўлення кантролю ва ўстаноўленым парадку за праходам людзей і праездам транспартных сродкаў на тэрыторыю населенага пункта», — заявіў вайсковы камісар Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў Ігар Чайка.

Праверка боегатоўнасці Узброеных сіл РБ працягваецца з 15 сакавіка.

Чытайце таксама:

На вайсковых зборах медыкаў памёр ваеннаабавязаны

У Рагачове і Карме праходзяць вучэнні тэрабароны

Латушка лічыць «рэалістычным сцэнарам» танкавы ўдар Беларусі па Літве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула